17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржстандарт у 2022 годзе забараніў увоз і абарачэнне ў Беларусі 1381 наймення небяспечнай прадукцыі, паведамілі БЕЛТА ў камітэце.
Тавары не адпавядалі патрабаванням бяспекі, устаноўленым у тэхнічных рэгламентах Мытнага саюза (ЕАЭС), а таксама заяўленым характарыстыкам.
Лідарамі ў антырэйтынгу аказаліся электратэхнічная прадукцыя, прадукты харчавання, тавары для дзяцей і падлеткаў. У ліку прадукцыі, што часта забараняецца, таксама адзначаны цацкі, тавары лёгкай прамысловасці, сродкі індывідуальнай аховы.
Як паведамілі ў камітэце, у 2022 годзе пасля ўстаранення выяўленых неадпаведнасцей Дзяржстандартам быў дазволены ўвоз і абарачэнне ў рэспубліцы 72 найменняў прадукцыі.-0-