Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 лістапада 2020, 17:09

Дзяржкаммаёмасць растлумачыла новаўвядзенні пастановы аб Адзіным рэестры маёмасці

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урадам прынята пастанова нумар 667 ад 20 лістапада 2020 года, якая вызначае парадак выкарыстання дзяржаўнай інфармацыйнай сістэмы "Адзіны рэестр маёмасці", а таксама парадак фарміравання і актуалізацыі Адзінага рэестра маёмасці (АРМ). Аб новаўвядзеннях дакумента расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

"У рэестры змешчаны звесткі аб больш як 1,8 тыс. рэспубліканскіх і 12,6 тыс. камунальных юрыдычных асоб, 1 тыс. гаспадарчых таварыстваў, якім перададзена ў бязвыплатнае карыстанне дзяржмаёмасць, а таксама аб больш як 970 тыс. аб'ектаў нерухомай маёмасці", - адзначылі ў прэс-службе.

Згодна з пастановай, правам на ўнясенне, змяненне звестак у АРМ, выключэнне інфармацыі з яго надзяляюцца праваўладальнікі адпаведнай маёмасці - рэспубліканскія і камунальныя юрыдычныя асобы, а таксама гаспадарчыя таварыствы з удзелам дзяржавы і рэспубліканскія дзяржаўна-грамадскія аб'яднанні.

"Раней жа звесткі, якія ўносіліся ў АРМ, перадаваліся на папяровых носьбітах праваўладальнікамі маёмасці адносна аб'ектаў рэспубліканскай уласнасці ў Дзяржкаммаёмасць, а аб'ектаў камунальнай уласнасці - у адпаведныя камітэты дзяржмаёмасці абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў, а таксама ў абласныя, раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты па месцы знаходжання аб'ектаў. Фактычна спецыялістамі названых дзяржаўных органаў выконваліся тэхнічныя функцыі машыніста-аператара па ўнясенні прадстаўленых даных у АРМ", - растлумачылі ў камітэце.

Дакументам таксама вызначана, якія звесткі ўносіць адпаведны балансатрымальнік, парадак атрымання доступу да АРМ. "Гэты доступ прадастаўляецца на бязвыплатнай аснове, а сам працэс унясення даных максімальна аўтаматызаваны", - падкрэслілі ў Дзяржкаммаёмасці.

Для павышэння дакладнасці звестак і спрашчэння ўнясення інфармацыі ў АРМ ён інтэграваны з Адзіным дзяржаўным рэгістрам нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй.

Нацыянальнае кадастравае агенцтва да 1 ліпеня 2022 года правядзе комплексную мадэрнізацыю існуючага праграмнага забеспячэння АРМ, пасля чаго ў ім можна будзе фарміраваць звесткі аб маёмасці гаспадарчых таварыстваў, а таксама аб жылых дамах і жылых памяшканнях дзяржаўнага жыллёвага фонду (уключаючы ізаляваныя жылыя памяшканні і жылыя пакоі, жылыя памяшканні ў інтэрнатах). "Толькі ў частцы дзяржаўнага жыллёвага фонду давядзецца ўнесці даныя аб больш як 113 тыс. аб'ектаў", - адзначылі ў прэс-службе. Акрамя таго, у АРМ можна будзе размяшчаць у выглядзе сканіраваных дакументаў рашэнні ўласніка або праваўладальніка аб распараджэнні маёмасцю і дакументы, якія пацвярджаюць факт змянення звестак. А таксама паведамляць адпаведным дзяржорганам і арганізацыям аб унясенні змяненняў аб маёмасці для правядзення зверкі інфармацыі, якая размяшчаецца ў АРМ юрыдычнымі асобамі.

Як падкрэслілі ў камітэце, прынятая пастанова стала чарговым крокам да ўдасканалення ўліку маёмасці з прымяненнем сучасных праграмных прадуктаў, якія даюць магчымасць мець актуальныя і дакладныя звесткі аб маёмасці і фактычным яе выкарыстанні для прыняцця своечасовых рашэнняў, у тым ліку для павышэння яе фондааддачы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі