ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 17 красавіка 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 сакавіка 2021, 09:13

Дзяржкаммаёмасць прадоўжыла анлайн-агляд аб'ектаў ацэнкі да 1 мая

Фота з архіва
Фота з архіва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па маёмасці з-за эпідэміялагічнай сітуацыі прадоўжыў магчымасць правядзення агляду аб'ектаў ацэнкі па відэасувязі ў рэжыме анлайн да 1 мая 2021 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржкаммаёмасці.

Дыстанцыйны анлайн-агляд стаў магчымым на падставе рэкамендацый Дзяржкаммаёмасці. Такія агляды прызначаны мінімізаваць рызыку ўзнікнення і распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый шляхам выключэння непасрэдных кантактаў паміж ацэншчыкам і заказчыкам ацэнкі.

Падчас правядзення анлайн-агляду ацэншчыку неабходна рабіць фатаграфіі (скрыншоты) аб'екта ацэнкі, якія паказваюць яго стан (знешні выгляд). "Яны павінны быць зроблены ў той колькасці і якасці, што дадуць магчымасць адназначна ідэнтыфікаваць аб'ект ацэнкі, яго стан (стан канструктыўных элементаў, састаўных частак і прылад, вузлоў, агрэгатаў) і месцазнаходжанне", - адзначылі ў прэс-службе.

У далейшым фатаграфіі будуць уключаны выканаўцам у якасці дадаткаў у справаздачу, складзеную па выніках незалежнай ацэнкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі