Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 красавіка 2021, 12:22

Дзяржкаммаёмасць арганізавала прававы маніторынг указа аб распараджэнні дзяржмаёмасцю

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржкаммаёмасць праводзіць прававы маніторынг адносна ўказа ад 10 мая 2019 года нумар 169 "Аб распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Маніторынг праводзіцца для ацэнкі эфектыўнасці норм указа нумар 169, выяўлення і аналізу недахопаў прававога рэгулявання грамадскіх адносін, іх прычын, наступстваў, якія ўзніклі ў працэсе яго прымянення, а таксама выпрацоўкі прапаноў аб удасканаленні заканадаўства і практыкі яго прымянення, прыняцці мер па належнай рэалізацыі ўказа.

У час маніторынгу ўсе зацікаўленыя могуць накіроўваць інфармацыю і прапановы, у тым ліку аб актуальнасці рэгулявання ўказам грамадскіх адносін, наяўнасць у ім устарэлых і неэфектыўных норм, прабелаў, калізій і іншай прававой нявызначанасці, унутраных супярэчнасцей, а таксама аб удасканаленні палажэнняў указа (у выглядзе канкрэтных фармулёвак з кароткім абгрунтаваннем неабходнасці іх прыняцця).

Інфармацыю і прапановы трэба накіроўваць да 20 мая 2021 года ў выглядзе паведамленняў у спецыяльнай тэме на Прававым форуме або на электронную пошту Дзяржкаммаёмасці (info@gki.gov.by) з абавязковым пазначэннем у тэме паведамлення "Прававы маніторынг указа нумар 169".

Накіраваныя прапановы не будуць лічыцца электроннымі зваротамі і адносна іх не будзе давацца адказ (паведамленне) у адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі