Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лютага 2020, 10:05

Дзяржатамнагляд пачаў праверку гатоўнасці БелАЭС да завозу ядзернага паліва

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай АЭС пачалася мэтавая праверка гатоўнасці да завозу свежага ядзернага паліва, паведамілі БЕЛТА ў Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляд).

Мэтавая праверка праводзіцца для ацэнкі гатоўнасці атамнай станцыі да завозу ядзернага паліва, а таксама для ацэнкі адпаведнасці прынятых ДП "Беларуская АЭС" арганізацыйных і тэхнічных рашэнняў патрабаванням нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных, у галiне забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і іх дастатковасці для абыходжання з ядзерным палівам.

Нагляднае мерапрыемства праводзіць спецыяльна сфарміраваная рабочая група Дзяржатамнагляду.

У адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства праверка можа праводзіцца на працягу 30 дзён.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Увод першага энергаблока запланаваны ў 2020 годзе, другога - ў 2021-м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі