ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 чэрвеня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 красавіка 2020, 09:50

Дзяржатамнагляд гатовы пачаць ліцэнзаванне другога блока БелАЭС

Фота з архіва
Фота з архіва

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржатамнагляд гатовы пачаць ліцэнзаванне эксплуатацыі энергаблока нумар 2 Беларускай АЭС пасля атрымання заяўкі ад станцыі, паведаміла начальнік Дзяржатамнагляду Вольга Лугаўская ў інтэрв'ю БЕЛТА.

"Адносна працэсу ліцэнзавання эксплуатацыі энергаблока нумар 2 магу сказаць, што Дзяржатамнагляд гатовы яго пачаць пасля атрымання заяўкі ад БелАЭС з устаноўленым заканадаўствам камплектам дакументаў", - адзначыла Вольга Лугаўская.

Цяпер у ходзе ліцэнзавання эксплуатацыі першага энергаблока прадаўжаецца экспертыза бяспекі. Яе паспяховае праходжанне разам з паспяховай ацэнкай адпаведнасці ДП "Беларуская АЭС" ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам - неабходная ўмова атрымання ліцэнзіі.

Дзяржатамнагляд таксама рыхтуецца да правядзення першых грамадскіх слуханняў перад выдачай ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока нумар 1 Беларускай АЭС. Гэта адбудзецца, як толькі будуць завершаны экспертыза бяспекі і ацэнкі адпаведнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі