Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 сакавіка 2020, 11:07

Дзень Чылі ў Беларусі пройдзе ў Мінску 31 сакавіка

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Семінар "Дзень Чылі ў Беларусі" пройдзе ў Мінску 31 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.

У склад чылійскай дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў і гандлёвага прадстаўніцтва Чылі, а таксама кіраўнікі буйных прадпрыемстваў. Сярод іх будуць вытворцы сыроў, віна, морапрадуктаў, арэхаў і сухафруктаў, свежых фруктаў і пладова-агародніннай прадукцыі.

Чылійскі бок прадставіць беларускай бізнес-супольнасці перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з краінамі Лацінскай Амерыкі, раскажа аб перадавым вопыце Чылі ў пашырэнні нацыянальнага экспарту. Потым адбудуцца перагаворы ўдзельнікаў семінара.

Мерапрыемства праводзіць Беларуская ГПП сумесна з гандлёвым прадстаўніцтвам пры пасольстве Рэспублікі Чылі ў Расійскай Федэрацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі