17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вельмі важна, што пытанням развіцця прыватнага бізнесу ўдзяляецца ўвага на дзяржаўным узроўні. Такі пункт гледжання выказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар закрытага акцыянернага таварыства "Сатурн-1" з горада Жыткавічы Міхаіл Саскевіч, які прыняў удзел у сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з прадстаўнікамі прыватных прадпрыемстваў.
Міхаіл Саскевіч расказаў, што ўзначаленае ім прадпрыемства на працягу 34 гадоў спецыялізуецца на вытворчасці металавырабаў і металаканструкцый для розных галін народнай гаспадаркі. У прыватнасці, для такіх як сельскагаспадарчая, гарнарудная, нафтаздабыўная, будаўнічая сферы, а таксама чыгуначны транспарт. Пры гэтым выконваецца поўны цыкл апрацоўкі і вырабу складаных металавырабаў і металаканструкцый, у тым ліку нестандартных.
Ён звярнуў увагу, што прадпрыемства размешчана на Палессі. У гэтым рэгіёне якраз рэалізуецца праграма развіцця Палесся, у якой размова ідзе і пра Жыткавіцкі раён, на яго тэрыторыі працуе "Сатурн-1".
"Прыемна, калі на дзяржаўным узроўні ўдзяляецца ўвага менавіта сярэдняму бізнесу для падтрымкі ў вырашэнні нейкіх пытанняў, напрыклад, пашырэння вытворчасці. Дарэчы, мы таксама пашыраемся. На нашым прадпрыемстве працуюць 195 чалавек, яны маюць дастойную зарплату. Людзі прыходзяць і замацоўваюцца ў нас", - падкрэсліў Міхаіл Саскевіч.
Дырэктар пракаменціраваў праблему з прафесійнымі кадрамі для прадпрыемства. "Важная праблема - знайсці аператараў на сучаснае дарагое абсталяванне, якое мы закупляем, - адзначыў ён. - Трэба разумець, што на перыферыі, у невялікіх населеных пунктах вельмі праблематычна знайсці добрага кваліфікаванага рабочага, таго ж зваршчыка, аператара, слесара".

"Для параўнання: калі ў Гомелі 500 тыс. насельніцтва, то ў Жыткавічах - толькі 16 тыс., і ў нас практычна немагчыма знайсці аператараў сучасных станкоў, - дадаў Міхаіл Саскевіч. - Гатовых спецыялістаў няма, аднак вырашаем на месцах гэта пытанне. Даводзіцца навучаць, і мы гэтым займаемся. Накіроўваем людзей ва ўстановы адукацыі, дзе яны атрымліваюць тэарэтычныя веды, а практыку - ужо на месцы, на прадпрыемстве".
Міхаіл Саскевіч таксама абазначыў сітуацыю з забяспечанасцю інжынерна-тэхнічнымі работнікамі. "Напрыклад, на прадпрыемства апошнім часам прыйшлі працаваць 8 выпускнікоў розных беларускіх ВНУ. Ні адзін не выехаў, сем'і стварылі, працуюць у нас, задаволены, і зарплата іх задавольвае", - адзначыў ён.
"Мы працуем на карысць нашай краіны", - падкрэсліў кіраўнік прадпрыемства.-0-