
23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У 2022 годзе Беларусь сфарміравала стратэгічныя адносіны з Турцыяй і Індыяй. Аб гэтым у час выступлення на падагульняючай калегіі Міністэрства замежных спраў расказаў дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Мікалай Барысевіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НЦМ.
У ходзе свайго выступлення Мікалай Барысевіч расказаў аб праведзенай рабоце па збалансаванні двух асноўных напрамкаў: забеспячэння закупак і суправаджэння знешнеэканамічнай дзейнасці. Так, быў зроблены акцэнт на садзейнічанні беларускім прадпрыемствам па ўдзеле ў закупках на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, рэалізацыі праекта па трансфармаванні рэсурсу Export.by і праведзенай цэнтрам рэвізіі кантактаў у галіне ЗЭД.
Акрамя таго, была ўзмоцнена сістэмная работа з Турцыяй, Індыяй і Пакістанам, з якімі сфарміраваліся стратэгічныя адносіны, а таксама вызначаны экспартны маркетынг як новая канцэпцыя развіцця цэнтра і яго спецыялізацыі.
Дырэктар НЦМ падкрэсліў, што цэнтр павінен выкарыстоўваць свой вялікі патэнцыял як нацыянальны інстытут садзейнічання знешняму гандлю і суправаджэння закупак.-0-