Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 студзеня 2019, 13:25

Два лесанасенныя комплексы плануецца ўвесці ў Беларусі ў 2019 годзе

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два лесанасенныя комплексы па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай, якія будуюцца па праекце "Развіццё ляснога сектара Рэспублікі Беларусь" за кошт сродкаў пазыкі Сусветнага банка, плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Мікалай Юрэвіч.

"Па праекце на сродкі пазыкі Сусветнага банка ўжо адкрыліся два лесанасенныя комплексы - у Брэсцкай і Віцебскай абласцях. У бягучым годзе плануем увесці яшчэ два: вясной - пры Рэспубліканскім лясным селекцыйна-насенняводчым цэнтры ў Мінскай вобласці, да канца года - у Магілёўскай вобласці", - сказаў Мікалай Юрэвіч.

Паміж урадам Беларусі ў асобе Міністэрства лясной гаспадаркі і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця ў красавіку 2015 года было падпісана пагадненне аб пазыцы па праекце "Развіццё ляснога сектара Рэспублікі Беларусь". МБРР прадаставіў пазыку на суму $40,714 млн. Гэтыя сродкі былі ўкладзены ў будаўніцтва сучасных лесанасенных цэнтраў па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай, закупку неабходнай тэхнікі і абсталявання. Вясной 2018 года Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка, вывучыўшы ход рэалізацыі праекта, прыняў рашэнне аб выдзяленні дадатковай пазыкі ў памеры 12 млн еўра.

У рэалізацыі праекта "Развіццё ляснога сектара Рэспублікі Беларусь" удзельнічаюць больш за 90 лесагаспадарчых устаноў краіны. Першы лесанасенны комплекс па вырошчванні пасадачнага матэрыялу з закрытай каранёвай сістэмай быў адкрыты ў красавіку 2018 года на базе Івацэвіцкага лясгаса Брэсцкай вобласці, другі - у канцы кастрычніка 2018 года ў Глыбоцкім доследным лясгасе Віцебскай вобласці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі