Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 жніўня 2020, 12:23

Два імянныя 240-тонныя самазвалы БЕЛАЗ пачалі працаваць у Курскай вобласці

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Два 240-тонныя самазвалы БЕЛАЗ-75313 пачалі работу на Міхайлаўскім горна-абагачальным камбінаце імя Андрэя Варычава (кампанія "Металаінвест", Курская вобласць, Расія). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

"Дзвюм самым вялікім машынам МГАКа прысвоены імёны ганаровых ветэранаў прадпрыемства Івана Зайцава і Івана Надзеіна, - адзначылі ў прэс-службе. - Так камбінат падтрымаў праект БАЛАЗа і яго генеральнага дыстрыб'ютара ў Расіі АТ "Гандлёвы дом "БЕЛАЗ", які стартаваў у 2020 годзе, па прысваенні імёнаў выдатных людзей і знамянальных дат кар'ерным самазвалам на горназдабыўных расійскіх прадпрыемствах".

Самазвалы гэтай серыі маюць пашыраны функцыянал, паліўную эканамічнасць, плаўнасць ходу і ўстойлівасць на дарозе. Дызельны рухавік з электронным кіраваннем забяспечвае высокую ўдзельную магутнасць, а адпаведна, і скорасць кар'ерніка на пад'ёме. Бартавы камп'ютар кантралюе ўсе параметры работы машыны.

Жалезнагорскія гарнякі па заслугах ацанілі надзейнасць, функцыянальнасць і камфортнасць беларускіх цяжкавагавікоў. "Новыя БЕЛАЗы вызначаюцца магутным рухавіком 2,5 тыс. конскіх сіл, узмоцненай літымі элементамі канструкцыяй рамы і найноўшым праграмным забеспячэннем. Самазвалы аптымальныя для перавозкі горнай масы ў жалезарудным кар'еры", - сказаў галоўны інжынер аўтатрактарнага ўпраўлення МГАКа Сяргей Рагожкін.

Асаблівая ўвага ў кар'ерніках удзелена бяспецы працы аператара. Кузаў з пярэднім казырком поўнасцю закрывае тэхналагічную пляцоўку і кабіну, засцерагаючы ад абломкаў горнай пароды. 240-тонная машына аснашчана сістэмамі аўтаматычнага пажаратушэння, кантролю ціску ў шынах, відэаагляду, устройствам сігналізацыі аб набліжэнні да высакавольтнай лініі.

Як адзначылі на прадпрыемстве, супрацоўніцтва БЕЛАЗа з Міхайлаўскім ГАКам налічвае не адзін дзясятак гадоў і паспяхова развіваецца не толькі ў плане пастаўкі тэхнікі, але і іншых узаемавыгадных сувязях. Аснову парку тэхналагічнага транспарту жалезаруднага кар'ера складаюць беларускія кар'ерныя самазвалы грузападымальнасцю ад 130 т да 240 т.

ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" - буйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30 працэнтаў сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы вялікі ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі