Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 жніўня 2022, 09:00

Другі ўкос траў у Беларусі праведзены больш як на 83 працэнтах плошчаў

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі ўкос траў у Беларусі праведзены больш як на 83 працэнтах плошчаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных аператыўнай інфармацыі, на раніцу 19 жніўня ў цэлым па краіне збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,663 га, што складае 77,7 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 98,5 працэнта плошчаў (341 тыс. га), Віцебскай - 60,9 працэнта (220,4 тыс. га), Гомельскай - 81,6 працэнта (282,9 тыс. га), Гродзенскай - 74,3 працэнта (226,8 тыс. га), Мінскай - 79 працэнтаў (354,7 тыс. га), Магілёўскай - 71,5 працэнта (237,6 тыс. га).

У краіне намалочана 6,239 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37,5 ц/га. У гэтым годзе ўраджайнасць адзначаецца вышэйшая, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У 2021 годзе яна склала 30,9 ц/га.

Азімы рапс на зерне ўбралі з 300,4 тыс. га, што складае 97,5 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 799,3 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26,6 ц/га. Пасеялі азімы рапс на зерне на 183,4 тыс. га - гэта 43,3 працэнта ад плана.

Піваварны ячмень убралі з 37,6 тыс. га - гэта 68,8 працэнта ад плана, намалацілі 149,2 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 39,7 ц/га, а ў мінулым годзе на гэты перыяд было 32,3 ц/га.

Лён выцераблены на 42,8 тыс. га, што складае 96,6 працэнта ўборачнай плошчы.

Другі ўкос траў праведзены на 856,9 тыс. га (83,9 працэнта ад плана). Нарыхтавана 732,7 тыс.т сена (76,7 працэнта ад плана), 11,85 млн т сенажу (88,2 працэнта) і 351,6 тыс. т сіласу (1,84 працэнта).

У гэты перыяд працавалі 5516 збожжаўборачных камбайнаў, што складае 73,1 працэнта да наяўнасці гэтай тэхнікі ў Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі