Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 жніўня 2020, 12:20

Другі танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Клайпеды, паведаміў сёння журналістам прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў порт Клайпеды прыбыў танкер з амерыканскай нафтай сорту "Белы арол" аб'ёмам 76 тыс. т. Вечарам пачнецца разгрузка", - сказаў Аляксандр Цішчанка.

Паводле яго слоў, далей нафта будзе транспартавацца па чыгунцы на Наваполацкі НПЗ. Плануецца, што 12-13 жніўня першыя цыстэрны прыбудуць на завод і ў канцы месяца ўжо ўся партыя паступіць на перапрацоўку.

"Гэта другая танкерная пастаўка амерыканскай нафты ў Беларусь. Сорт, пастаўлены на гэты раз, спецыяльна распрацаваны ў якасці аналага расійскага Urals для еўрапейскіх НПЗ", - дадаў Аляксандр Цішчанка.

Як паведамлялася, першы танкер з амерыканскай нафтай для Беларусі выйшаў з порта Beaumont 16 мая. 77 тыс. т нафты сорту Bakken былі дастаўлены 5 чэрвеня ў порт Клайпеды.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі