Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 жніўня 2017, 09:31

Другі мільён тон збожжа намалочаны ў Беларусі

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі пераадолелі рубеж 2 млн т ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур. Аб гэтым сведчыць аператыўная інфармацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, паведамляе БЕЛТА.

Так, па стане на 6 жніўня ў Беларусі намалочана больш за 2,1 млн т збожжа, з якіх 684,7 тыс. т - аграрыямі Брэсцкай вобласці, 480,8 тыс. т - Гомельскай. У Мінскай і Магілёўскай абласцях намалочана 427,4 і 185,9 тыс. т збожжа адпаведна, у Гродзенскай - 356,3 тыс. т, у Віцебскай, якая апошняй уключылася ў жніво, - 54,1 тыс. т.

Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 622,7 тыс. га, што складае 27,6 працэнта ад агульнай плошчы. Лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 55,4 працэнта плошчаў.

У сярэднім з аднаго гектара ў бягучым годзе аграрыі ўбіраюць 35,2 ц збожжа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі