Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 сакавіка 2020, 09:12

Другая партыя танкернай нафты пачала паступаць на "Нафтан"

9 сакавіка, Наваполацк /Вольга Багачова - БЕЛТА/. "Нафтан" пачаў прымаць на перапрацоўку танкерную нафту, пастаўленую праз Клайпеду. Уся другая партыя - 160 тыс. т расійскай нафты, закупленай праз трэйдараў без прэміі, - будзе пастаўлена на прадпрыемства ў сакавіку. Аб гэтым паведаміў 7 сакавіка журналістам генеральны дырэктар ААТ "Нафтан" Аляксандр Дзямідаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сыравіна дастаўляецца чыгуначным транспартам. "Чарговы састаў прыбыў на наша прадпрыемства. Усё адбываецца вельмі зладжана і аператыўна дзякуючы сумесным дзеянням беларускай і літоўскай чыгунак, мытных органаў", - сказаў гендырэктар "Нафтана". Ён падзякаваў усім ведамствам і чыгуначным прадпрыемствам за высокі ўзровень арганізацыі работы.

Аляксандр Дзямідаў дадаў, што цяпер на прадпрыемстве праводзяцца стандартныя працэдуры. "Ідзе працэс зліву, паралельна праводзяцца аналізы па ўваходным кантролі якасці нафты, і адразу пасля гэтага яна будзе ўключацца ў перапрацоўку", - расказаў ён.

"Гэты працэс прадаўжаецца. Усё ідзе ў штатным рэжыме", - падкрэсліў кіраўнік прадпрыемства.

Гэта другая ў бягучым годзе пастаўка танкернай сыравіны, дастаўленая на "Нафтан" чыгуначным транспартам з порта Клайпеды. Першая адбылася ў студзені-лютым, тады прадпрыемства прыняло на перапрацоўку 86 тыс.т нарвежскай нафты гатунку Johan Sverdrup.

Акрамя таго, азербайджанская кампанія Socar паставіць яшчэ два танкеры нафты - каля 170 тыс. т. У Беларусь сыравіна будзе дастаўлена праз Украіну па нафтаправодзе Адэса - Броды. Socar плануе адправіць першы танкер з нафтай для Беларусі з турэцкага порта Джэйхан 5-6 сакавіка. Арыенціровачна 20 сакавіка плянуецца другі танкер з грузінскага порта Супса.

Акрамя таго ў сакавіку нафту без прэміі будуць пастаўляць шэсць расійскіх кампаній, сярод якіх "Сафмар" і пяць новых для Беларусі пастаўшчыкоў. У прыватнасці, група кампаній "Сафмар" паставіць 300 тыс. т нафты, "УДС нафта" - 50 тыс. т.

Агульны аб'ём паставак на беларускія НПЗ у сакавіку складзе каля 1 млн т нафты. У студзені і лютым заводы працавалі на загрузцы 50 працэнтаў і перапрацавалі каля 1,8 млн т нафты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі