Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 жніўня 2020, 15:11

Другая партыя амерыканскай нафты пачала паступаць на "Нафтан"

13 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. На "Нафтан" пачала паступаць другая партыя нафты з Паўночнай Амерыкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА на прадпрыемстве.

Танкер з нафтай гатунку White Eagle Blend ("Белы арол"), спецыяльна распрацаванага ў якасці аналагу расійскага Urals для еўрапейскіх НПЗ, прыбыў у Клайпедскі порт 9 жніўня. Аб'ём танкера - 76 тыс. т. Сёння раніцай першы састаў з сыравінай прыйшоў на наваполацкае прадпрыемства. Плануецца, што поўнасцю ўся партыя будзе дастаўлена на "Нафтан" на працягу жніўня.

"Паступіўшая сыравіна ўяўляе сабой сумесь розных гатункаў. З улікам таго, што ў нашых спецыялістаў ёсць вопыт перапрацоўкі нафты з Венесуэлы, нарвежскай нафты Johan Sverdrup, нафты маркі Arab Light з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, а таксама амерыканскай нафты маркі Bakken, ускладненняў з перапрацоўкай новага гатунку не ўзнікне", - дадалі на НПЗ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі