Фота з архіва
24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1 тыс. легкавушак чакаюць на граніцы ўезду ў Польшчу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Перад адзіным даступным для легкавушак польскім пунктам пропуску "Цярэспаль" (сумежны "Брэст") у чарзе знаходзяцца 1025 адзінак аўто і 35 аўтобусаў. У пятніцу ўезду ў Польшчу чакала ўсяго 570 транспартных сродкаў, а чарга аўтобусаў зусім адсутнічала. Сумежны бок за два дні прыняў на сваю тэрыторыю 39 працэнтаў аўто ад нормы.
Чарга легкавога транспарту фіксуецца і на літоўскім напрамку. Перад пунктамі пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі") уезду ў Літву чакаюць 70 і 50 легкавушак адпаведна.
Самы загружаны маршрут у Еўрасаюз для грузавога транспарту праходзіць праз літоўскі "Мядзінінкай" ("Каменны Лог"). З пятніцы колькасць фур, якія чакаюць уезду на сумежную тэрыторыю, вырасла з 500 да 540 адзінак. Праз гэты пункт пропуску ў Літву прайшло 13 працэнтаў грузавікоў ад нормы.
За выхадныя дні кантрольныя службы пункта пропуску "Шальчынінкай" ("Беняконі") аформілі 33 працэнты грузавікоў ад нормы. Тут уезду ў Літву чакаюць 430 фур.
Значная колькасць велікагрузаў таксама фіксуецца перад пагранпераходамі "Кукурыкі" ("Казловічы") і "Патэрніекі" ("Грыгароўшчына"). Уезду ў Еўрасаюз чакаюць 430 і 170 фур адпаведна.-0-