ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 25 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 верасня 2021, 11:42

Доля прадукцыі АПК у экспарце Беларусі склала каля 17 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Доля прадукцыі аграпрамысловага комплексу ў экспарце Беларусі склала каля 17 працэнтаў. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал Мінсельгасхарча.

Паводле інфармацыі ведамства, арганізацыямі Беларусі ў студзені-ліпені 2021 года пастаўлена на экспарт харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны на $3,5 млрд, або 109,6 працэнта да ўзроўню адпаведнага перыяду 2020 года. Прырост валютнай выручкі да аналагічнага перыяду 2020 года склаў $309 млн. Знешнегандлёвае сальда для Беларусі склалася дадатнае ў памеры $1,1 млрд.

"Структура экспарту фарміруецца з улікам знешняга попыту на рынках збыту, гэта значыць экспарт асобных тавараў можа зніжацца пры павелічэнні аб'ёмаў па іншых таварных пазіцыях", - падкрэслілі ў міністэрстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі