Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 красавіка 2016, 11:39

Доля пазабюджэтных крыніц ва ўнутраных затратах на даследаванні да 2020 года вырасце да 60 працэнтаў

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Долю пазабюджэтных крыніц ва ўнутраных затратах на даследаванні да 2020 года плануецца павялічыць да 60 працэнтаў. Аб гэтым гаворыцца ў плане мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы нумар 3, які зацверджаны пастановай Савета Міністраў нумар 336 ад 25 красавіка і апублікаваны на сайце беларускага ўрада, паведамляе БЕЛТА.

"Да 2020 года плануецца павялічыць долю пазабюджэтных крыніц ва ўнутраных затратах на навуковыя даследаванні і распрацоўкі да 60 працэнтаў", - сказана ў дакуменце.

Згодна з планам, у Беларусі прадоўжыцца работа па фарміраванні сістэмы венчурнага фінансавання для прыцягнення пазабюджэтных крыніц фінансавання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці, у тым ліку за кошт умацавання рэсурснай базы і пашырэння паўнамоцтваў Беларускага інавацыйнага фонду.

Прадугледжваецца, што колькасць даследчыкаў да 2020 года будзе павялічана да 22 чалавек на 10 тыс. насельніцтва, у тым ліку за кошт рэалізацыі мерапрыемстваў па прыцягненні ў навуковую сферу таленавітай моладзі, развіцці міжнароднага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Яшчэ адзін прыярытэт, як адзначана ў плане, - падрыхтоўка і рэалізацыя планаў кластарнага развіцця рэгіёнаў Беларусі на 2016-2018 гады і на 2019-2021 гады па выніках маніторынгу кластарнага развіцця ў 2018 годзе.

Савет Міністраў пастановай нумар 336 зацвердзіў план мерапрыемстваў па рэалізацыі Дырэктывы нумар 3 ад 14 чэрвеня 2007 года "Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы", зацверджанай у новай рэдакцыі указам нумар 26 ад 26 студзеня 2016 года. Усяго ў план уключана 111 пунктаў па чатырох раздзелах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі