Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 жніўня 2020, 11:25

Доля Беларусі ў сусветнай прамысловай вытворчасці за гады незалежнасці вырасла больш як у два разы - Сямашка

9 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Доля Беларусі ў сусветнай прамысловай вытворчасці за гады незалежнасці вырасла больш як у два разы. Гэты факт прывёў пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, размаўляючы сёння з журналістамі на выбарчым участку па выбарах Прэзідэнта Беларусі ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Працуючы доўгія гады ва ўрадзе, я магу з гонарам сказаць, што калі ўзяць прамысловае развіццё, доля Беларусі ў сусветнай прамысловай вытворчасці павялічылася ў 2,34 раза. І гэта ацэнка Сусветнага банка і ААН", - сказаў Уладзімір Сямашка.

Пасол адзначыў, што Беларусь часта крытыкавалі за тое, што ў час пандэміі яна не спыняла вытворчасць. "Але паглядзіце на лічбы: так, у нас ёсць пэўны спад - каля 1,5 працэнта, але, тым не менш, гэта не 8 працэнтаў, не 10 працэнтаў, не 30 працэнтаў, - канстатаваў ён. - Упэўнены, што да канца года выйдзем на невялікі плюс. І гэта датычыцца ўсіх галін. Калі ўзяць сельскагаспадарчую вытворчасць, то сёння плюсуем амаль 3 працэнты да 2019 года. А ў цэлым, калі ўзяць сельскую гаспадарку, мы даўно ўжо вырашылі праблему харчовай бяспекі. Больш таго, зрабілі гэту галіну экспартна арыентаванай: сельскагаспадарчай прадукцыі мы экспартуем на $6-6,5 млрд у год".

"У нас ёсць добры базіс, куды рухацца далей. Цяпер важна правільна выбраць напрамак руху, выбраць лідара", - рэзюмаваў Уладзімір Сямашка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі