Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 сакавіка 2020, 17:11

ДМК прапануе ўвесці ліцэнзаванне на ўвоз адходаў на тэрыторыю ЕАЭС

12 сакавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны мытны камітэт прапануе ўвесці ліцэнзаванне на ўвоз адходаў на тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам у Брэсце старшыня ДМК Юрый Сянько перад адкрыццём 34-га пасяджэння аб'яднанай калегіі мытных службаў дзяржаў - членаў Мытнага саюза, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе краіны занепакоены колькасцю смецця, якое ўтвараецца. Маюць месца спробы перамяшчэння адходаў у краіны, якія менш забяспечаны з пункту гледжання заканадаўства абмежавальнымі бар'ерамі па ўвозу. Там пачынаюць расці горы смецця, адходаў, якія не перапрацоўваюцца. Гледзячы на гэту статыстыку, мы з калегамі прыйшлі да высновы, што неабходна ўводзіць ліцэнзаванне гэтай дзейнасці, каб профільныя міністэрствы вялі кантроль за партыямі адходаў, якія перамяшчаюцца. Калі адходы ўвозяцца на перапрацоўку - гэта можна і трэба рабіць, але калі на сметнік - гэта няправільна. Мы ўздымаем пытанне, запісваем у рашэнні калегіі, і Еўразійская эканамічная камісія будзе адпрацоўваць нарматыўную базу, звязаную з гэтым пытаннем", - адзначыў Юрый Сянько.

Беларуская мытня ўдзяляе вялікую ўвагу пошуку новых і ўдасканаленню метадаў і механізмаў мытнага адміністравання ў мэтах іх спрашчэння і скарачэння часу правядзення, адзначыў кіраўнік ведамства. У прыватнасці, у мінулым годзе ДМК паспяхова правёў дзевяць эксперыментаў, накіраваных на стварэнне спрыяльных эканамічных умоў для бізнесу. Гэта і аддалены выпуск экспартуемых тавараў, і адсочванне транзітных перавозак з выкарыстаннем навігацыйных пломб, і змяшчэнне тавараў пад працэдуру мытнага транзіту. У выніку доля транзітных партый тавараў, час выпуску якіх не перасягнуў 10 мінут, склала 85 працэнтаў, а 82 працэнты экспартных тавараў выпускалася менш чым за 5 мінут.

У пасяджэнні аб'яднанай калегіі прымаюць удзел прадстаўнікі ўсіх дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза - Беларусі, Расіі, Казахстана, Арменіі і Кыргызстана. Плануецца абмеркаваць 24 пытанні, якія датычацца мытнага рэгулявання, практычна палавіну з іх унесла на разгляд мытная служба Беларусі. У прыватнасці, бакі абмяркуюць арганізацыю пілотнага праекта па прымяненні навігацыйных устройстваў пры кантэйнерных перавозках тавараў чыгуначным транспартам па маршруце Кітай - Еўропа - Кітай, развіццё папярэдняга мытнага дэкларавання. Удзельнікі сустрэчы прааналізуюць выкананне рашэнняў мінулага пасяджэння калегіі, якое прайшло ў лістападзе 2019 года ў Ташкенце, зацвердзяць планы мерапрыемстваў рабочых груп на бягучы год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі