Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 лістапада 2021, 15:12

ДМК: пагадненне аб прымяненні навігацыйных пломбаў павысіць бяспеку паставак тавараў

19 лістапада, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Пагадненне аб прымяненні ў ЕАЭС навігацыйных пломбаў для адсочвання перавозак павысіць бяспеку паставак тавараў і знізіць рызыкі парушэння заканадаўства для добрасумленных перавозчыкаў. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі на палях пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета ў Ерэване.

"Гэта вялікі плюс у вядзенні знешнеэканамічнай дзейнасці. Тавары будуць ісці хутчэй, без спыненняў на ўнутраных граніцах, таму ў цэлым для бізнесу гэта крок наперад. Да 1 снежня 2021 года плануецца правядзенне ўнутрыдзяржаўных працэдур у пяці краінах, і кіраўнікі дзяржаў у снежні падпішуць пагадненне", - адзначыў старшыня камітэта.

Паводле яго інфармацыі, на працягу паўгода пагадненне ўступіць у сілу. "На першым этапе будуць выпрацаваны ўсе механізмы ўзаемадзеяння нацыянальных аператараў. У далейшым гэта працэдура стане асноўнай пры кантролі транзіту грузаў па тэрыторыі ЕАЭС", - дадаў Уладзімір Арлоўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі