29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб тым, якія новыя правілы ўводзяцца ў Беларусі ў крэдытаванні юрыдычных асоб, расказаў журналістам першы намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Аляксандр Ягораў, паведамляе БЕЛТА.
Нацыянальны банк з 1 лістапада змяняе пералік фінансавых інструментаў крэдытна-дэпазітнага рынку, па якіх устанаўліваюцца значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі (РВСР). У прыватнасці, іх будуць асобна зацвярджаць па інвестыцыйных і звычайных камерцыйных крэдытах для юрыдычных асоб.
"На працягу 2025 года мы паслядоўна вялі і банкі, і юрыдычных асоб да таго, што асноўнай задачай Нацбанка з пункту гледжання крэдытавання будзе перш за ўсё падтрымка інвестыцыйнага крэдытавання. У маі мы ўводзілі разліковыя велічыні стандартнай рызыкі для крэдытаў з тэрмінам большым за тры гады. Гэта была такая апраксімацыя інвестыцыйных крэдытаў. Практычна паўгода вялі работу, каб выбудаваць сістэму разліку аб'ёму інвестыцыйных крэдытаў, верыфікаваць статыстыку", - расказаў Аляксандр Ягораў.
Ён дадаў, што атрыманы поўныя даныя па выдачы інвесткрэдытаў - па банках, стаўках. "Адпаведна, цяпер маем магчымасць давесці паказчык РВСР канкрэтна па інвестыцыйных крэдытах. Перайшлі ад той схемы, якая была раней (зацвярджэння РВСР асобна для крэдытаў з тэрмінам большым за тры гады і меншым за тры гады), да практыкі менавіта інвестыцыйнага крэдытавання, гэта значыць цяпер будзем мець дзве велічыні РВСР", - растлумачыў Аляксандр Ягораў.
Так, для інвестыцыйных крэдытаў РВСР крыху зніжаецца ў параўнанні з той, якая была да лістапада, і складзе 12 працэнтаў. Для астатніх крэдытаў (за выключэннем ільготных і інвестыцыйных) - 13,13 працэнта гадавых.
"Што датычыцца астатніх велічынь, перш за ўсё спажывецкіх крэдытаў і дэпазітаў з тэрмінам большым за адзін год у беларускіх рублях, то яны не памяняліся. Больш таго, каб банкі маглі доўгатэрмінова выбудоўваць сваю стратэгію ставак, гэтыя велічыні ўстанавілі адразу на два месяцы - лістапад і снежань", - сказаў Аляксандр Ягораў.
З аднаго боку, такое рашэнне дасць магчымасць банкам больш правільна выбудоўваць працэнтную палітыку. З пункту гледжання юрыдычных асоб, яны атрымаюць прадказальную палітыку з боку банкаў і змогуць не спяшацца з падачай заявак, калі нейкія дакументы не гатовы, разумеючы, што ў снежні ўзровень ставак будзе адпавядаць лістападаўскаму значэнню.
Аляксандр Ягораў падкрэсліў, што для любога бізнесу заўсёды важна прадказальнасць. Чым менш змяненняў, чым больш паслядоўна праводзіцца палітыка, тым прасцей працаваць, разлічваць бізнес-планы. "У выніку павінны бачыць рост колькасці інвестыцыйных праектаў, якія будуць рэалізоўвацца ў краіне", - сказаў ён.
Як паведамлялася, на лістапад - снежань 2025 года рашэннем праўлення Нацыянальнага банка ўстаноўлены наступныя значэнні разліковых велічынь стандартнай рызыкі: для новых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб з тэрмінам вяртання большым за адзін год - 15,64 працэнта гадавых; для новых інвестыцыйных крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных), - 12 працэнтаў гадавых; для новых крэдытаў, прадастаўленых юрыдычным асобам (за выключэннем ільготных, інвестыцыйных), - 13,13 працэнта гадавых; для новых крэдытаў, прадастаўленых фізічным асобам (за выключэннем ільготных), - 19,10 працэнта гадавых.
Прынятае рашэнне накіравана на павелічэнне банкамі інвестыцыйнага фінансавання эканомікі.-0-