Сцяг Нядзеля, 30 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 чэрвеня 2020, 14:16

Дэпутаты зацвердзілі справаздачу аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2019 год

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў зацвердзіла сёння на пасяджэнні справаздачу аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2019 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Справаздачу ў Авальнай зале прадставіў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў. Ён нагадаў, што бюджэт 2019 года фарміраваўся зыходзячы з кансерватыўнага сцэнарыя развіцця эканомікі. Па даходах у аб'ёме Br23,7 млрд, па расходах - Br22 млрд з прафіцытам у суме Br1,7 млрд, які падлягаў накіраванню на пагашэнне часткі дзяржаўнага доўгу.

У даходы рэспубліканскага бюджэту за 2019 год паступіла Br24,3 млрд, або 100,3 працэнта ўдакладненага гадавога плана. "Пры гэтым паступленні знізіліся адносна 2018 года на 0,5 працэнта. Асноўнай прычынай стала зніжэнне даходаў ад вывазных мытных пошлін на нафту і нафтапрадукты ў сувязі з рэалізацыяй у Расійскай Федэрацыі падатковага манеўру ў нафтавай сферы, запаволенне тэмпаў росту беларускай эканомікі 101,2 працэнта пры прагнозе 104 працэнты (кансерватыўны сцэнарый - 102,1 працэнта)", - нагадаў міністр.

Асноўнай крыніцай фарміравання даходнай часткі бюджэту па-ранейшаму з'яўляліся падатковыя даходы. Іх удзельная вага ў структуры даходаў склала 77 працэнтаў. Нягледзячы на зніжэнне падатковых даходаў ад знешнеэканамічнай дзейнасці адносна 2018 года на 13,7 працэнта, рост падатковых даходаў у рэспубліканскі бюджэт склаў 1,7 працэнта да першапачаткова зацверджанага плана, у тым ліку за кошт росту паступленняў ад падаткаў на тавары на 3,5 працэнта.

Расходы рэспубліканскага бюджэту прафінансаваны ў суме 21,2 млрд, або 96,8 працэнта ўдакладненага гадавога плана.

У цэлым выкананне рэспубліканскага бюджэту ажыццяўлялася ў запланаваных аб'ёмах, што дало магчымасць забяспечыць яго збалансаванасць, сацыяльную накіраванасць, своечасовасць міжбюджэтнай падтрымкі рэгіёнаў і фінансавае забеспячэнне мясцовых улад, выкананне абавязацельстваў па пагашэнні часткі дзяржаўнага доўгу.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч у сваю чаргу адзначыла, што за 2019 год на падтрымку сацыяльнай сферы і сацыяльнай палітыкі накіравана Br4,3 млрд, або 97,7 працэнта ўдакладненага плана. Расходы на выплату сямейнага капіталу склалі Br324,5 млн. У 2019 годзе за гэтым відам падтрымкі звярнуліся 15,5 тыс. грамадзян.

Выкананы ўсе абавязацельствы па аказанні дзяржавай маладым і шматдзетным сем'ям дапамогі ў пагашэнні льготных крэдытаў. На гэтыя мэты накіравана Br60 млн. Расходы мэтавых бюджэтных фондаў прафінансаваны ў суме Br951,3 млн, або на 97,6 працэнта.

Своечасова і ў поўным аб'ёме выкананы плацяжы па пагашэнні знешняга дзяржаўнага доўгу, якія склалі ў эквіваленце Br3,2 млрд ($1,5 млрд). На абслугоўванне дзяржаўнага доўгу накіравана Br2,3 млрд.

Рэспубліканскі бюджэт выкананы з прафіцытам у памеры Br3,1 млрд (пры планавым прафіцыце - Br2,3 млрд), або 2,3 працэнта да ВУП. Ён накіраваны на пагашэнне часткі дзяржаўнага доўгу, а ў астатняй суме - на павелічэнне астаткаў сродкаў рэспубліканскага бюджэту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі