Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 мая 2019, 09:00

Дэпутаты рыхтуюць папраўкі аб публічных слуханнях па тарыфах на паслугі натуральных манаполій

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дэпутаты рыхтуюць да першага чытання законапраект "Аб змяненні закона Беларусі "Аб натуральных манаполіях". У ліку найбольш значных навацый - увядзенне публічных слуханняў па праектах цэн (тарыфаў) на паслугі натуральных манаполій, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Палаты прадстаўнікоў Вольга Паліціка.

У законапраекце ўводзіцца новае паняцце - публічныя слуханні. "Да прыняцця рашэння аб устанаўленні або змяненні фіксаваных, гранічных цэн, тарыфаў на паслугі, якія адносяцца да сфер натуральных манаполій, орган рэгулявання дзейнасці суб'ектаў такіх манаполій можа правесці публічныя слуханні, а вынікі ўлічыць пры прыняцці канчатковага рашэння", - расказала дэпутат. Яна растлумачыла, што слуханні могуць праводзіцца як у вочнай форме з удзелам спажыўцоў, прадстаўнікоў галіновых органаў дзяржкіравання, суб'ектаў натуральных манаполій, так і анлайн на афіцыйным сайце органа рэгулявання.

Акрамя таго, законапраектам змяняюцца і аптымізуюцца сферы натуральных манаполій. Напрыклад, выключаны паслугі электрасувязі і паштовай сувязі. "Аўтары законапраекта прапануюць у сферы электраэнергетыкі выдзеліць паслугі па перадачы электрычнай энергіі па электрычнай сетцы, паслугі па размеркаванні электраэнергіі і паслугі па аператыўна-дыспетчарскім кіраванні. Цяпер іх аказваюць адны і тыя ж арганізацыі з устанаўленнем адзінага тарыфу. Гэтыя ж суб'екты ажыццяўляюць вытворчасць і збыт электраэнергіі, хоць развіццё канкурэнтнага асяроддзя ў электраэнергетыцы магчыма менавіта ў сферы вытворчасці і збыту", - растлумачыла Вольга Паліціка.

Закон аб натуральных манаполіях удасканальваецца з улікам практыкі прымянення, прыводзіцца ў адпаведнасць з палажэннямі Дагавора аб ЕАЭС, у прыватнасці з Пратаколам аб адзіных прынцыпах і правілах рэгулявання дзейнасці суб'ектаў натуральных манаполій.

Распрацоўшчыкам законапраекта выступіла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Як паведамлялася, менавіта МАРГ можа атрымаць права праводзіць публічныя слуханні па тарыфах натуральных манаполій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі