Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 студзеня 2023, 12:56

Дэпутаты ратыфікавалі пагадненне паміж Беларуссю і Таджыкістанам аб садзейнічанні ўзаемнаму гандлю

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі законапраект "Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Таджыкістан аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў 13 студзеня. Ён распрацаваны ў мэтах ратыфікацыі Пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Таджыкістан аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю, падпісанага ў г. Душанбэ 11 кастрычніка 2022 года.

Пагадненнем вызначаны асноўныя прынцыпы перадачы інфармацыі аб перамяшчэнні тавараў і транспартных сродкаў у адпаведнасці з тэхнічнымі ўмовамі абмену інфармацыяй паміж мытнымі органамі дзвюх краін, нацыянальнымі заканадаўствамі Беларусі і Таджыкістана, нормамі, стандартамі і рэкамендацыямі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Сусветнай мытнай арганізацыі, а таксама з улікам міжнароднага перадавога вопыту па абмене інфармацыяй.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі