ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 верасня 2022
Мінск +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 кастрычніка 2016, 14:33

Дэпутаты прынялі ў другім чытанні праект бюджэту на 2017 год

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі ў другім чытанні праект закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2017 год", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна, дэпутаты актыўна прымалі ўдзел ва ўсіх стадыях, якія праходзілі законапраекты, уносілі заўвагі і прапановы, асобныя з якіх знайшлі сваё адлюстраванне. "Але самае галоўнае - сфарміраваны рэалістычны бюджэт з улікам тых умоў, у якіх працуе эканоміка Беларусі. Гэта вынік кампрамісаў палітычных, эканамічных і сацыяльных інтарэсаў", - сказала яна.

Прафіцыт бюджэту ў 2017 годзе складзе Br1 496,2 млн.

Даходы па праекце бюджэту на 2017 год прадугледжваюцца ў суме Br18 235,2 млн, або з ростам да чаканага выканання 2016 года на 6,1 працэнта. Асноўнымі крыніцамі падатковых даходаў з'яўляюцца падатак на дабаўленую вартасць, акцызы, падатковыя даходы ад знешнеэканамічнай дзейнасці.

Расходы па праекце рэспубліканскага бюджэту на 2017 год прадугледжваюцца ў суме Br16 739,1 млн, або 98,9 працэнта да чаканага выканання 2016 года.

Ключавой задачай развіцця Беларусі на 2017 год будзе з'яўляцца аднаўленчы рост эканомікі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці і фарміраванне ўмоў для дасягнення мэт Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі