Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 снежня 2022, 17:24

Дэпутаты падтрымалі змяненні ў законы па пытаннях падаткаабкладання

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў і прыняты ў першым чытанні 7 снежня. Дакумент прадугледжвае сістэмныя меры па ўдасканаленні падатковага заканадаўства з улікам рэзультатаў яго практычнага прыменення, дасягненні аптымальнага ўзроўню падатковай нагрузкі на эканоміку, далейшае спрашчэнне парадку вылічэння і выплаты канкрэтных падаткаў.

Законапраект накіроўваўся для разгляду ў пастаянныя камісіі і галоўнае прававое ўпраўленне Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, абмяркоўваўся на пашыраных пасяджэннях Пастаяннай камісіі 29 лістапада, 9 і 14 снежня, а таксама на сустрэчы з прэм'ер-міністрам і членамі ўрада.

Пры дапрацоўцы законапраекта да другога чытання ўлічаны паступіўшыя прапановы галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта. У прыватнасці, яны датычацца замацавання паўнамоцтваў Прэзідэнта ў частцы вызначэння парадку прызнання завінавачанасці па падатках безнадзейнай, перадачы паўнамоцтваў на ўстанаўленне парадку арганізацыі і правядзенне праверак дзяржаўным органам, выключэння прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за нефарміраванне чэка праз дадатак "Падатак на прафесійны даход", вызначэння органаў, якія растлумачваюць парадак вылічэння збору за размяшчэнне (распаўсюджванне) рэкламы, таксама адрэгуляваны парадак прадстаўлення ў падатковыя органы звестак, што складаюць банкаўскую тайну.

Акрамя таго, улічаны заўвагі юрыдычнага і рэдакцыйна-тэхнічнага характару. Таксама ўключаны ў тэкст законапраекта прапановы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі аб вызваленні ад выплаты падаходнага падатку даходаў членаў прафсаюзных арганізацый, атрыманых ад гэтых арганізацый у выглядзе матэрыяльнай дапамогі, падарункаў, прызоў, аплаты кошту пуцёвак у грашовай і натуральнай формах у памеры, што не перавышае Br1,2 тыс. у год, а таксама ў натуральнай форме без устанаўлення парогавага значэння пры ўмове, што такія даходы атрыманы толькі па рашэннях вышэйстаячых прафсаюзных органаў, аб'яднанняў прафсаюзаў, і аб непрадстаўленні звестак па такіх даходах у падатковыя органы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі