Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 студзеня 2020, 17:37

Дэлегацыя "Белнафтахіма" наведае Казахстан для перагавораў аб пастаўках нафты

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя канцэрна "Белнафтахім" на наступным тыдні наведае Казахстан для правядзення прадметных перагавораў па пастаўках нафты. Такая дамоўленасць дасягнута ў час сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса з прэм'ер-міністрам Казахстана Аскарам Маміным у Алматы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Сяргей Румас праінфармаваў свайго калегу, што беларускі ўрад надзелены паўнамоцтвамі на падпісанне адпаведнага міжурадавага дагавора.

Як паведамлялася, напярэдадні Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, якім упаўнаважыў урад на правядзенне перагавораў з Казахстанам аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў у Беларусь, а таксама па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта. Раней Аляксандр Лукашэнка не раз згадваў Казахстан у ліку краін, адкуль ёсць патэнцыяльная магчымасць для арганізацыі паставак нафты ў Беларусь. Гэта пытанне ў тым ліку абмяркоўвалася ў кастрычніку мінулага года ў час афіцыйнага візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Казахстан.

Сяргей Румас прыбыў з рабочым візітам у Казахстан для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, а таксама ў пленарнай сесіі форуму "Лічбавая будучыня глабальнай эканомікі". Беларусь з 1 студзеня старшынствуе ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі