Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
30 жніўня 2019, 14:23

Дэлегацыя Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый наведае Беларусь

30 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Дэлегацыя Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый наведае Беларусь, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве рэспублікі ў Кітаі.

Напярэдадні візіту Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў КНР Кірыл Руды сустрэўся з прэзідэнтам банка Цзінь Ліцзюнем. Бакі абмеркавалі падрыхтоўку пілотнага праекта, а таксама шэраг перспектыўных інфраструктурных і сацыяльных праектаў для прыцягнення фінансавання Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый.

Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый (АБІІ) - міжнародная фінансавая арганізацыя, стварэнне якой было прапанавана Кітаем. Асноўныя мэты АБІІ: стымуляванне фінансавага супрацоўніцтва ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, фінансаванне інфраструктурных праектаў у Азіі. Беларусь стала членам банка 17 студзеня 2019 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі