Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лістапада 2017, 13:23

Дэкрэт аб развіцці прадпрымальніцтва кардынальна зменіць бізнес-клімат у краіне - меркаванне

24 лістапада, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Дэкрэт нумар 7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", падпісаны Прэзідэнтам 23 лістапада, кардынальна зменіць бізнес-клімат у краіне. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар інкубатара малога прадпрымальніцтва ТАА "Прававая група "Закон і парадак" Міхаіл Кейзераў.

Паводле яго слоў, дэкрэт дэманструе, што дзяржава з'яўляецца партнёрам бізнес-супольнасці. "Дакументам уводзіцца інстытут самарэгулявання бізнесу з мінімальным умяшаннем дзяржавы. Так, павышаецца адказнасць кіраўнікоў за свае дзеянні, але затое якія адкрываюцца магчымасці для развіцця ўласнай справы! Каласальна спрошчаны адміністрацыйныя працэдуры для стварэння бізнесу (дастаткова падаць адзінае паведамленне ў выканкам праз службу "адно акно" або скарыстацца парталам электронных паслуг), патрабаванні па пажарнай бяспецы і санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні", - падкрэсліў кіраўнік.

Міхаіл Кейзераў упэўнены, што дэкрэт будзе садзейнічаць стварэнню новых рабочых месц, уліванню новых інвестыцый, павышэнню дабрабыту людзей. У цэлым дэкрэт можна без перабольшання назваць рэвалюцыйным дакументам, які кардынальна зменіць свядомасць людзей і бізнес-клімат у Беларусі, сказаў на заканчэнне субяседнік.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі