ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 22 верасня 2020
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 жніўня 2020, 10:22

Дазвольныя дакументы для ўводу першага блока БелАЭС будуць выдаваць паэтапна

Фота з архіва
Фота з архіва

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дазвольныя дакументы для ўводу першага энергаблока Беларускай АЭС будуць выдаваць паэтапна. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях ад 30 ліпеня 2020 года нумар 32, якой унесены змяненні ў нормы і правілы па забеспячэнні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі "Агульныя палажэнні арганізацыі бяспекі атамных электрастанцый", паведамілі БЕЛТА ў Дэпартаменце па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд).

Згодна з дакументам, першая загрузка штатнай актыўнай зоны, выпрабаванні ў падкрытычным стане рэактарнай устаноўкі, выкананне фізічных эксперыментаў на мінімальна кантралюемым узроўні, энергетычны пуск і доследна-прамысловая эксплуатацыя дазваляюцца пасля праверкі гатоўнасці да адпаведных этапаў уводу ў эксплуатацыю АЭС і атрымання спецыяльных дазволаў (ліцэнзій). Эксплуатацыя блока АЭС дазваляецца пасля атрымання спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі). Яна выдаецца пасля заканчэння асобных этапаў і да пачатку работы дзяржкамісіі па прыёмцы аб'екта ў эксплуатацыю.

"Такім чынам, рэгулюючы орган будзе паслядоўна і з улікам гатоўнасці Беларускай АЭС выдаваць дазвольныя дакументы для пералічаных этапаў уводу ў эксплуатацыю энергаблока нумар 1 (бліжэйшы з іх - першая загрузка штатнай актыўнай зоны), а пасля завяршэння ўсіх этапаў разгледзіць пытанне аб выдачы ліцэнзіі на эксплуатацыю энергаблока", - паведамілі ў Дзяржатамнаглядзе.

Такі падыход узгадняецца з міжнароднай практыкай і рэкамендацыямі МАГАТЭ, выкладзенымі ў дакладзе міжнароднай групы па ядзернай бяспецы "Ліцэнзаванне першай атамнай электрастанцыі" ІNSAG-26, растлумачылі ў Дзяржатамнаглядзе.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі