Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Дата пераезду прадпрымальнікаў Чэрвеньскага рынку ў Мінску перанесена на 1 жніўня

Эканоміка 21.05.2012 | 14:56
21 мая, Мінск /Аксана Шыкуць - БЕЛТА/. Дата пераезду прадпрымальнікаў Чэрвеньскага рынку ў Мінску на новую пляцоўку перанесена на 1 жніўня бягучага года. Аб гэтым паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення прадпрымальніцтва Мінгарвыканкама Вольга Лявошка сёння на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пакуль тэрміны закрыцця Чэрвеньскага рынку пераносяцца, паколькі новая пляцоўка па завулку Маякоўскага не гатова. Планавая дата вызначана на 1 жніўня", - сказала Вольга Лявошка.

Паводле яе слоў, раней датай закрыцця старэйшага рынку сталіцы агаворвалася 1 чэрвеня, у сувязі з чым узніклі некаторыя хваляванні ў прадпрымальніцкім асяроддзі. "Гэтыя хваляванні былі неабгрунтаваныя, паколькі нікому з прадпрымальнікаў ніякіх прадпісанняў аб скасаванні дагавораў не выдавалася", - заўважыла прадстаўнік профільнага ўпраўлення гарвыканкама, прызнаўшы ў існуючай сітуацыі недапрацоўку мінскіх чыноўнікаў у частцы правядзення сярод прадпрымальнікаў растлумачальнай работы.

Вольга Лявошка адзначыла, што 18 мая ў Мінгарвыканкаме адбылася сустрэча з прадпрымальнікамі Чэрвеньскага рынку, у час якой яны праінфармаваны аб ходзе рэалізацыі новым інвестарам - прадпрыемствам "НямігаЭкспартБуд" - інвестдагавора па будаўніцтву альтэрнатыўнага гандлёвага аб'екта - новага грамадска-гандлёвага цэнтра. "Прадпрымальнікаў запэўнілі, што Чэрвеньскі рынак будзе працаваць у звычайным рэжыме, пакуль новая пляцоўка не будзе гатова ў поўным аб'ёме для іх перамяшчэння. У тым ліку на ёй будзе пабудаваны павільён для рэалізацыі харчовай групы тавараў", - інфармавала намеснік начальніка ўпраўлення.

Яна таксама дадала, што на новай гандлёвай пляцоўцы захаваецца прымальны памер арэнднай платы. "Паводле запэўненняў новых інвестараў, якія будуюць альтэрнатыўны рынак, арэндная плата не будзе вышэйшай за ўстаноўленую на Чэрвеньскім рынку. Рынак павінен захаваць назву "Чэрвеньскі", - сказала Вольга Лявошка.

Новы рынак размесціцца на месцы былога разваротнага тралейбуснага кальца на скрыжаванні вуліцы Маякоўскага і завулка Маякоўскага.

Як паведамлялася БЕЛТА раней, на месцы Чэрвеньскага рынку ў сталіцы прадугледжваецца будаўніцтва шматфункцыянальнага грамадска-дзелавога і гандлёва-забаўляльнага комплексу. Інвестарам выступае іранская кампанія Didas Co. Адпаведны інвестдагавор паміж ЗАТ "Дзідас Інтэрнэшнл Груп" (Іран) і Мінгарвыканкамам падпісаны ў лютым 2011 года. Тады іранскі інвестар заявіў аб гатоўнасці кампаніі ўкласці ў будаўніцтва комплексу амаль $200 млн.

Агульная плошча аб'екта складзе больш за 150 тыс.кв.м. У прыватнасці, каля 100 тыс.кв.м аддадуць пад гандлёвыя плошчы, офісныя, спартыўныя памяшканні, месцы для правядзення вольнага часу, 50 тыс.кв.м зойме шматузроўневы падземны паркінг на 1,2 тыс. машына-месц. Мяркуецца, што будаўніцтва аб'екта павінна завяршыцца ў 2014 годзе.
Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.