Сцяг Серада, 10 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 красавіка 2025, 17:13

Дакладныя паказчыкі і рэсурсная падтрымка. Турчын аб канцэпцыі праграмы сацэканамразвіцця да 2030 года

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын расказаў аб канцэпцыі праграмы сацэканамразвіцця на 2026-2030 гады ў час пасяджэння Прэзідыума Саўміна па разглядзе канцэпцыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гады і праграмы дзейнасці ўрада на 2025-2029 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Аляксандра Турчына, сёння ва ўрадзе разглядаюць ключавыя праграмныя дакументы на наступную пяцігодку. "Праекты дакументаў былі адпрацаваны ў адпаведнасці з перадвыбарнай праграмай кіраўніка нашай дзяржавы, даручэннямі, дадзенымі пры назначэнні новага складу ўрада і ў інаўгурацыйнай прамове", - звярнуў увагу ён.

Прэм'ер дадаў, што ў канцэпцыю праграмы сацэканамразвіцця закладзены дакладныя лічбавыя паказчыкі, якіх неабходна дасягнуць і трымаць на кантролі. Паводле яго слоў, праграма забяспечана рэсурснай падтрымкай эканомікі. "Плюс да гэтага мы правялі маштабнае сацыялагічнае даследаванне", - падкрэсліў Аляксандр Турчын.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі