Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 лістапада 2017, 12:54

Даходы бюджэту ў 2017 годзе перасягнуць запланаваныя на Br1,1 млрд - Кабякоў

21 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Даходы бюджэту ў 2017 годзе перасягнуць запланаваныя на Br1,1 млрд. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на дакладзе Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб рабоце эканомікі за мінулы перыяд 2017 года, ацэнцы вынікаў года і праектаў прагнозу, бюджэту і грашова-крэдытнай палітыкі на 2018 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рэспубліканскі бюджэт за 10 месяцаў выкананы з прафіцытам Br3,4 млрд, кансалідаваны - Br4,4 млрд. Даходы па годзе ацэньваюцца вышэй, чым планавалі на Br1,1 млрд", - сказаў Андрэй Кабякоў.

Ён канстатаваў, што ўмовы, пры якіх фарміраваўся бюджэт на 2017 год, адрозніваюцца ад фактычных. "За 10 месяцаў сярэднегадавыя цэны на нафту склаліся на ўзроўні $52 за бараль. Бюджэт разлічваўся пры $35 за бараль. Мэтавы прагноз быў $45 за бараль", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Урад прапануе дадатковыя даходы накіраваць на пакрыццё дэфіцыту бюджэту Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва для выплаты працоўных пенсій - амаль Br722 млн, астатнія - на фінансаванне мерапрыемстваў па прынятых у бягучым годзе рашэннях кіраўніка дзяржавы. "Удакладнены бюджэт будзе ўнесены ў бліжэйшы час", - запэўніў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі