Скрыншот відэа Гомельскага аблвыканкама
21 кастрычніка, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Дакументы на $6 млн падпісала Гомельская вобласць з партнёрамі з Таджыкістана ў час візіту дэлегацыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Беларусі ў Таджыкістан. Такія даныя агучыў старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко на апаратнай нарадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У Таджыкістане быў праведзены шэраг сустрэч, перагавораў прадстаўнікоў улады, прадпрыемстваў, бізнесу. "Заключаны дагаворы на агульную суму $6 млн", - канстатаваў Іван Крупко.
Так, падпісаны дакументы "Гомсельмашам". "Прапрацавана (пытанне. - Заўвага БЕЛТА) сумеснай зборкі асноўнай часткі камбайна на тэрыторыі "Гомсельмаша" і дапрацоўкі на "Агратэхсэрвісе" ўжо ў Таджыкістане", - расказаў старшыня аблвыканкама.
Паводле яго слоў, беларускі камбайн ацанілі фермеры Таджыкістана. "І на 40 адзінак на 2025 год заключаны дагавор", - дадаў ён.
Дакументы падпісалі і "Мілкавіта", Рагачоўскі МКК, прадпрыемствы дрэваапрацоўкі - на пастаўку ламінату і іншай прадукцыі.
Таксама Гомельская і Хатлонская вобласці падпісалі дарожную карту на 2025-2026 гады па рэалізацыі пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным, культурным і гуманітарным супрацоўніцтве.
Іван Крупко звярнуў увагу, што ў Таджыкістана ёсць жаданне адкрыць у Беларусі, у Гомелі гандлёвы дом і пастаўляць у тым ліку сухафрукты, раннюю агародніну, баваўняную і іншую прадукцыю.
"Нішы для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ёсць. І трэба выкарыстаць усе магчымасці", - рэзюмаваў старшыня аблвыканкама.-0-