Сцяг Аўторак, 16 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 мая 2024, 15:40

Дадатнае сальда знешняга гандлю БУТБ з пачатку года склала $138 млн

Фота з архіва
Фота з архіва
3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках першых чатырох месяцаў 2024 года сума экспартных здзелак, заключаных на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), перавысіла суму імпартных кантрактаў на $138 млн. Пры гэтым у параўнанні са студзенем-красавіком 2023 года аб'ём біржавога экспарту вырас у вартасным выражэнні ў 10 разоў, у той час як імпарт скараціўся на 8 працэнтаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Паводле даных БУТБ, у бягучым годзе ў якасці прадаўцоў і пакупнікоў на біржавой пляцоўцы выступаюць рэзідэнты 36 дзяржаў. Самымі актыўнымі замежнымі ўдзельнікамі таргоў на сённяшні дзень з'яўляюцца кампаніі з Расіі, Кітая, Азербайджана, Узбекістана і Казахстана. На долю гэтых краін прыпадае каля 90 працэнтаў знешнегандлёвага тавараабароту беларускай біржы. Што датычыцца паказчыкаў біржавых продажаў, то па кожнай краіне з першай пяцёркі яны дэманструюць дадатную дынаміку.

"Напрыклад, калі ўзяць нашага галоўнага гандлёва-эканамічнага партнёра - Расію, то біржавы экспарт у гэту краіну павялічыўся ў 30 разоў, а імпарт - на 20 працэнтаў. На расійскі рынак цяпер у асноўным пастаўляюцца малакапрадукты, прадукцыя дрэваапрацоўкі і будматэрыялы, а ў рамках імпартных здзелак закупляецца чорны і каляровы металапракат, збожжа і прамысловае абсталяванне. Па Кітаі, які займае другое месца па суме здзелак пасля Расіі, таксама назіраецца даволі высокі тэмп росту біржавога тавараабароту. У прыватнасці, экспарт у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года прырос больш як у дзевяць разоў, а імпарт - у 14 разоў. Праз біржу кітайскія кампаніі пераважна куплялі піламатэрыялы, а ў Беларусь рэалізоўвалі металавырабы і камплектуючыя для тэхнікі. Замыкае топ-3 ключавых замежных рынкаў БУТБ Азербайджан. Аб'ём біржавых здзелак, ажыццёўленых кампаніямі з гэтай краіны, вырас у 15 разоў за кошт рэгулярных закупак беларускай пілапрадукцыі, пры гэтым імпартных кантрактаў у 2024 годзе пакуль не заключалася", - расказалі ў прэс-службе БУТБ.

Па стане на 1 мая 2024 года на БУТБ былі акрэдытаваны 7192 кампаніі-нерэзідэнты з 70 краін. Такім чынам, з пачатку года на біржу прыйшлі 345 новых удзельнікаў таргоў з-за мяжы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі