Сцяг Аўторак, 8 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 мая 2025, 13:01

Дадатковыя магчымасці для росту эканомікі. Што абмяркоўваў Турчын на сустрэчы з расійскім экспертам

 

Аляксандр Турчын. Фота з архіва
Аляксандр Турчын. Фота з архіва
31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын правёў сустрэчу з дэканам эканамічнага факультэта МДУ імя М.В.Ламаносава доктарам эканамічных навук Аляксандрам Аўзанам, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы цяпер знаходзімся ў стадыі распрацоўкі праграмных дакументаў на наступную пяцігодку, а таксама Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года. Нам цікава магчымасць супрацоўніцтва з вамі. Вашы ідэі, даследаванні, як вы ацэньваеце бягучы стан нашай эканомікі, нашы плюсы, мінусы", - сказаў Аляксандр Турчын.

Тэмай сустрэчы сталі дадатковыя магчымасці для эканамічнага росту. Як адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі, сусветная эканоміка запавольваецца, прагнозы па ёй пераглядаюцца ў песімістычны бок. "Таму пошук новых кропак росту ўяўляе для нас першачарговую задачу. Разлічваем, што ў рамках нашай сустрэчы будуць выпрацаваны прапановы стратэгічнага характару і навукова абгрунтаваныя ідэі, якія могуць быць пакладзены ў аснову эканамічнай палітыкі Беларусі ў новай пяцігодцы", - падкрэсліў ён.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі