Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лістапада 2019, 09:29

Да 9 працэнтаў панізілася стаўка рэфінансавання

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 20 лістапада зніжаецца з 9,5 працэнта да 9 працэнтаў гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 10,75 працэнта да 10 працэнтаў гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 8,25 працэнта да 8 працэнтаў гадавых, паведамляе БЕЛТА.

У трэцім квартале інтэнсіўнасць інфляцыйных працэсаў прадоўжыла запавольвацца. Дынаміка фактычнай гадавой інфляцыі, якая ў верасні склала 5,3 працэнта, фарміруецца ў адпаведнасці з прагнознымі ацэнкамі Нацыянальнага банка. Чакаецца, што ў канцы 2019 года і на працягу 2020 года інфляцыя будзе знаходзіцца паблізу 5 працэнтаў.

"Прынятыя рашэнні забяспечваюць захаванне нейтральнага характару грашова-крэдытнай палітыкі", - адзначылі ў Нацбанку.

Адзначанае зніжэнне ставак па крэдыце і дэпазіце авернайт забяспечыць звужэнне калідора працэнтных ставак па інструментах рэгулявання ліквіднасці банкаў да 2 працэнтных пунктаў. Як растлумачылі ў Нацбанку, у далейшым гэтыя стаўкі будуць змяняцца адначасова са стаўкай рэфінансавання на адпаведную велічыню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі