Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 сакавіка 2023, 14:53

Чжэцзян і Анхой: Пархомчык абмеркаваў пашырэнне прамысловага супрацоўніцтва ў навуковай сферы з КНР

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пётр Пархомчык 25 лютага - 1 сакавіка на чале беларускай дэлегацыі правёў перагаворы ў правінцыях Чжэцзян і Анхой з кіраўніцтвам буйнейшых машынабудаўнічых кампаній КНР. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Шанхаі.

У складзе дэлегацыі - міністр прамысловасці нашай краіны Аляксандр Рагожнік і генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Шанхаі Андрэй Андрэеў.

У цэнтры ўвагі ў час перагавораў былі пытанні пашырэння беларуска-кітайскага прамысловага супрацоўніцтва ў вытворчай і навуковай сферах, у тым ліку з удзелам Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Акрамя таго, былі ўзгоднены пытанні ўдзелу прамысловых і даследчых арганізацый Кітая ў стварэнні і пашырэнні ў Рэспубліцы Беларусь вытворчасцей па выпуску электрычнага легкавога і камерцыйнага аўтатранспарту, а таксама муніцыпальнай і сельскагаспадарчай тэхнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі