Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 студзеня 2021, 16:02

Чысты прыбытак арганізацый Дзяржкамваенпрама ў 2020 годзе склаў Br270,6 млн

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чысты прыбытак арганізацый Дзяржкамваенпрама ў 2020 годзе склаў Br270,6 млн. Вынікі работы за 2020 год падводзяць сёння на пасяджэнні калегіі Дзяржкамваенпрама з удзелам прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Па выніках работы ў 2020 годзе ўсе арганізацыі Дзяржкамваенпрама забяспечылі прыбытковую работу. Аб'ём атрыманага чыстага прыбытку склаў Br270,6 млн, або 139,6 працэнта ад запланаванага аб'ёму.

Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прампрадукцыі склала 26,5 працэнта - гэта ў 2 разы вышэй за даведзенае заданне.

Аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі за 2020 год дасягнуў Br1247,8 млн.

Рэнтабельнасць продажаў склала 16,8 працэнта пры запланаваным узроўні 14 працэнтаў.

Арганізацыі Дзяржкамваенпрама асвоілі Br74,2 млн інвестыцый у асноўны капітал (124 працэнты ад плана).

Сярэдняя зарплата ў арганізацыях Дзяржкамваенпрама вырасла ў 2020 годзе на 6,2 працэнта - да Br1719,7.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі