Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
09 снежня 2022, 13:24

Чуйчанка аб замежным фінансаванні НКА: у СД трэба адыходзіць ад празмерных абмежаванняў

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Саюзнай дзяржаве трэба адыходзіць ад празмерных абмежаванняў пры замежным фінансаванні некамерцыйных арганізацый, заявіў журналістам міністр юстыцыі Расіі Канстанцін Чуйчанка пасля сустрэчы з беларускім калегам Сяргеем Хаменкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся, што будзем у далейшым ісці па гэтым шляху. Сёння рэгуляванне некамерцыйных арганізацый у частцы замежнага фінансавання даволі жорсткае. Але паколькі адносіны паміж нашымі краінамі маюць братэрскі характар, то, адпаведна, у нашым двухбаковым узаемадзеянні ў гэтым напрамку, мне здаецца, трэба адыходзіць ад такіх абмежаванняў", - сказаў Канстанцін Чуйчанка.

Паводле яго слоў, на сустрэчы з беларускім калегам была дасягнута дамоўленасць аб тым, каб сфарміраваць пэўныя выключэнні з тых абмежаванняў, якія дзейнічаюць у кожнай з краін. "І гэта выключэнне будзе датычыцца нашых двухбаковых адносін. Гэта значыць, калі арганізацыя на тэрыторыі Расіі фінансуецца з Беларусі, то, напэўна, не трэба прымяняць такія жорсткія патрабаванні і абмежаванні, якія будуць дзейнічаць у адносінах да астатніх", - растлумачыў ён.

Што датычыцца ў цэлым важнасці ўніфікацыі грамадзянскага заканадаўства Беларусі і Расіі, Канстанцін Чуйчанка заўважыў, што гэта сапраўды неабходны напрамак работы. "Мы працуем па гэтай частцы, таму што часта правапрымяняльнікі сутыкаюцца з пэўнымі цяжкасцямі пры вырашэнні тых ці іншых пытанняў. У якасці пілотнага праекта ўзялі дагавор пастаўкі, таму што гэта найбольш масавы дагавор, які прымяняецца ва ўзаемаадносінах паміж нашымі краінамі. Будзем працаваць, каб стварыць тыпавое рэгуляванне для нашых дзяржаў, каб не было тых цяжкасцей, аб якіх я гаварыў", - адзначыў ён.

Міністр юстыцыі Расіі Канстанцін Чуйчанка знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам 8-11 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі