Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 жніўня 2018, 16:50

Чорны: дырэктыўна абмяжоўваць будаўніцтва жылля ў Беларусі не будуць

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктыўна абмяжоўваць будаўніцтва жылля ў Беларусі не будуць. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дырэктыўна абмяжоўваць будаўніцтва жылля ніхто не збіраецца. Трэба быць гатовымі да таго, што калісьці настане мяжа адносна будаўніцтва жылля ў Мінску ўнутры кальца", - сказаў Анатоль Чорны.

Ён падкрэсліў, што ў сталіцы яшчэ ёсць рэзервы для жыллёвага будаўніцтва. На чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у Мінску стаяць 5,5 тыс. шматдзетных сем'яў. "Іх неабходна забяспечыць жыллём у бліжэйшыя два гады. Будуць яшчэ аб'екты на месцы старога жылля і г.д. Але калі настане мяжа, будаваць ужо будзе няма дзе. Да гэтага трэба падрыхтавацца", - дадаў міністр.

У сувязі з гэтым Анатоль Чорны акрэсліў перспектыву развіцця будаўніцтва жылля ў гарадах-спадарожніках. "Яны павінны атрымаць добрую інфраструктуру, дадатковыя рабочыя месцы. На ўзгадненні знаходзіцца праект указа адносна эксперымента па будаўніцтве жылля для мінчан у Смалявічах. Хочам запрасіць іх будаваць па заяўным прынцыпе незалежна ад месца ў чарзе. Сёння з Мінска ў Смалявічы можна дабрацца за 15-20 хвілін. Плануецца расшырэнне аўтатрасы ад Кургана Славы да гэтага горада-спадарожніка", - адзначыў ён.

Раней намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін заяўляў аб разглядзе прапановы па скарачэнні ў два разы жыллёвага будаўніцтва шматпавярховых дамоў у Мінску і абласных цэнтрах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі