Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 красавіка 2021, 14:43

Членства Беларусі ў СГА ў інтарэсах нашай экспартна арыентаванай эканомікі - Гарэлік

21 красавіка, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь экспартуе больш за 70 працэнтаў валавога ўнутранага прадукту, і паўнапраўнае членства ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі ў нашых інтарэсах, заявіў журналістам дырэктар дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Беларусі Юрый Гарэлік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цяпер Беларусь вядзе перагаворы з пяццю краінамі - ЗША, ЕС (як адзіны гандлёва-эканамічны блок), Украінай, Новай Зеландыяй і Канадай. Завяршыць двухбаковыя перагаворы з імі разлічваюць на працягу гэтага года. "Другая задача - сфарміраваць нашы шматбаковыя абавязацельствы. На гэты момант узгаднілі практычна палову абавязацельстваў, у астатнім яшчэ знаходзімся ў перагаворным працэсе", - расказаў Юрый Гарэлік.

Паводле яго слоў, за кошт уступлення ў СГА краіна адаптуе сваё заканадаўства да лепшых сусветных практык і ліквідуе рэгулятарныя бар'еры.

"Важна, каб мясцовыя ўлады даносілі да суб'ектаў гаспадарання, а можа, і насельніцтва інфармацыю аб тым, што СГА патрэбна Беларусі. Мы экспартуем больш за 70 працэнтаў свайго валавога ўнутранага прадукту, і паўнапраўнае членства ў арганізацыі ў нашых інтарэсах. Важна, каб была прадказальнасць на знешніх рынках і мы маглі адстойваць свае інтарэсы пры іх парушэнні, выкарыстоўваючы гэту міжнародную пляцоўку", - падкрэсліў дырэктар дэпартамента.

У мінулым годзе экспарт Беларусі склаў $29 млрд, адбылося зніжэнне паказчыка на 11,2 працэнта. Галоўнымі прычынамі гэтага, акрамя пандэміі, сталі складанасці з пастаўкамі расійскай нафты і зніжэнне цэн на калійныя ўгнаенні. У Віцебскай вобласці шмат вытворчасцей арыентавана на экспарт, некаторыя прадпрыемствы пастаўляюць 99 працэнтаў сваёй прадукцыі за мяжу.

Сёння ў Віцебску дадзены старт інфармацыйнай кампаніі "Тыдні СГА ў Рэспубліцы Беларусь - 2021". Ва ўсіх абласцях краіны пройдзе серыя рэгіянальных круглых сталоў з бізнес-супольнасцю па пытаннях уступлення Беларусі ў СГА. Падчас сустрэчы па відэасувязі ў паўночным рэгіёне эксперты расказалі аб пытаннях мытна-тарыфнай абароны беларускіх вытворцаў, доступу беларускіх тавараў на рынкі трэціх краін, пашырэння экспарту паслуг у рамках уступлення краіны ў СГА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі