Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 мая 2020, 15:47

Чэхія ўводзіць абмежаванні для беларускіх перавозчыкаў з 25 мая

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэхія ўводзіць абмежаванні для беларускіх аўтамабільных перавозчыкаў з 25 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

"Чэшскі бок з 25 мая часова прыпыняе прадастаўленне магчымасці для беларускіх перавозчыкаў выкарыстання чэшскіх двухбаковых/транзітных дазволаў для перавозак у/з трэціх краін пры іх транзіце праз краіну рэгістрацыі (гэта значыць праз тэрыторыю Беларусі). Такая інфармацыя паступіла ад Міністэрства транспарту Чэхіі", - адзначылі ў прэс-службе ведамства.

Такім чынам, беларускія перавозчыкі, якія будуць выконваць такія аперацыі ў Чэхіі, павінны мець чэшскія дазволы у/з трэціх краін. Такая мера будзе дзейнічаць да прыняцця рашэння аб зняцці абмежавання.

Мінтранс Беларусі просіць прыняць пад увагу гэту інфармацыю пры планаванні перавозак у Чэхію.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі