Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 красавіка 2020, 09:53

Чатыры нафтакампаніі Расіі пачалі афармляць дакументы на пастаўкі ў Беларусь

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатыры нафтавыя кампаніі Расіі пачалі афармляць маршрутныя даручэнні па пастаўках нафты на беларускія НПЗ у красавіку, паведамляе ТАСС са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка "Транснафты" Ігара Дзёміна.

"Пачалі афармляцца першыя маршрутныя даручэнні", - сказаў Ігар Дзёмін. Ён дадаў, што дакументы пачалі афармляць чатыры кампаніі, якія з'яўляліся традыцыйнымі пастаўшчыкамі нафты на НПЗ Беларусі.

Як паведамлялася БЕЛТА, беларускія НПЗ пачалі кантрактаваць аб'ёмы паставак нафты ад нафтавых кампаній на красавік. Усяго, згодна з камерцыйнымі прапановамі, якія паступаюць ад рэсурсатрымальнікаў, запланавана пастаўка сыравіны ў аб'ёме да 2 млн т.

На момант пацвярджэння рэсурсаў у пастаўшчыкоў цэны на нафту сорту Urals для Беларусі склаліся на ўзроўні $4 за бараль. Пытанні выплаты прэмій расійскім пастаўшчыкам будуць урэгуляваны міжбюджэтнымі разлікамі.

Пастаўкі ад вялікіх нафтавых кампаній з Расіі былі прыпынены 1 студзеня з-за таго, што не былі дасягнуты дамоўленасці па цане. Як тлумачыў першы віцэ-прэм'ер Дзмітрый Крутой, Беларусь лічыць эканамічна немэтазгодным і бессэнсоўным плаціць прэміі расійскім нафтавым кампаніям у ранейшых аб'ёмах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі