Фота з архіва
22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь уводзіць часовае ліцэнзаванне ўвозу асобных відаў тавараў з драўніны, у тым ліку некаторых відаў пліт, вокнаў, дзвярэй, рам, мэблі, паперы, кардону. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 20 мая нумар 275 "Аб ліцэнзаванні імпарту асобных відаў тавараў" апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Дакументам прадугледжана, што па разавых ліцэнзіях, выдадзеных Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з Беларускім вытворча-гандлёвым канцэрнам лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, ажыццяўляецца ўвоз тавараў, названых у дадатку да пастановы, у Беларусь з дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, з-за межаў мытнай тэрыторыі ЕАЭС у Беларусь з дзяржаў, якія не з'яўляюцца членамі ЕАЭС, тавараў пры іх перамяшчэнні пад мытныя працэдуры выпуску для ўнутранага спажывання (за выключэннем змяшчэння пад мытную працэдуру выпуску для ўнутранага спажывання ў мэтах завяршэння дзеяння мытнай працэдуры свабоднай мытнай зоны) і свабоднай мытнай зоны.
У пералік тавараў, на якія ўводзіцца часовае ліцэнзаванне ўвозу ў Беларусь, уключаны драўнянастружкавыя пліты, пліты з арыентаванай стружкай, драўнянавалакністыя пліты з драўніны або іншых адзеравянелых матэрыялаў з дабаўленнем або без дабаўлення смалы або іншых арганічных рэчываў, вокны, дзверы і іх рамы, парогі, падлогавыя сабраныя панэлі, папера і кардон, кардонкі, скрыні і каробкі з гафрыраванай паперы або гафрыраванага кардону, мяшкі і пакеты з паперы, драўляная мэбля для сталовых і жылых пакояў.
Не распаўсюджваюцца названыя дзеянні дакумента ў шэрагу выпадкаў. Па-першае, на тавары, што перамяшчаюцца праз тэрыторыю Беларусі ў рамках міжнародных транзітных перавозак, якія пачынаюцца і заканчваюцца за межамі нашай рэспублікі. Па-другое, на тавары, якія паходзяць з дзяржаў - членаў ЕАЭС пры ўмове пацвярджэння іх паходжання сертыфікатам. Па-трэцяе, на тавары, увезеныя ў якасці замежнай бязвыплатнай дапамогі. Па-чацвёртае, на тавары, якія ўвозяцца ў рамках квот. І, нарэшце, на тавары, агульны кошт якіх у адпаведнасці з адным транспартным (перавозачным) дакументам не перасягае суму, эквівалентную 1 тыс. еўра.
У пастанове прапісаны неабходныя для прадастаўлення дакументы, пералічаны выпадкі, калі можа быць адмоўлена ў выдачы ліцэнзіі на ўвоз.
Асноўныя палажэнні дакумента ўступаюць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання. Дзейнічае пастанова на працягу сямі месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.-0-