Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 красавіка 2022, 15:06

Чарвякоў: законапраект аб урэгуляванні неплацежаздольнасці нацэлены на захаванне вытворчасцей, бізнесу

27 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Законапраект аб урэгуляванні неплацежаздольнасці - гэта ліквідацыя неэфектыўнасці і захаванне вытворчасцей і бізнесу. Аб гэтым заявіў 27 красавіка міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, выступаючы з дакладам аб законапраекце аб урэгуляванні неплацежаздольнасці ў Палаце прадстаўнікоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Паводле слоў Аляксандра Чарвякова, праект, улічваючы прынцыповыя заўвагі кіраўніка дзяржавы, прыводзіць у адпаведнасць з актуальнымі задачамі развіцця эканомікі механізмы папярэджання банкруцтва і дасудовага аздараўлення праблемных прадпрыемстваў, падставы для прызнання даўжніка неплацежаздольным, парадак вядзення судовай справы.

Міністр эканомікі пералічыў ключавыя блокі праекта дакумента, якія фарміруюць яго аснову. "Першае: у банкруцтва ў прынцыпе не трапляюць прадпрыемствы ВПК, энергетыкі, валаўтваральныя - як дзяржаўныя, так і прыватныя. Для гэтага ўраду дадзены паўнамоцтвы на зацвярджэнне пераліку такіх арганізацый", - сказаў ён.

Па-другое, удасканальваецца антыкрызіснае кіраванне ў дзяржсектары. "Мы пашыраем паўнамоцтвы дзяржорганаў. Выканкамам прадастаўляецца права арганізаваць папярэджанне банкруцтва прыватных прадпрыемстваў на сваёй тэрыторыі", - адзначыў Аляксандр Чарвякоў.

Па-трэцяе, узмацняецца абарона працоўных калектываў: іх прадстаўнік будзе абавязкова ўдзельнічаць у рабоце камітэта крэдытораў і бясспрэчнага спагнання пенсійных узносаў.

Чацвёрты блок - забяспечваецца двухэтапнасць фінансавага аздараўлення. "Для першага этапу замацоўваецца тэрмін санацыі прадпрыемстваў 36 месяцаў з магчымым прадаўжэннем на 24 месяцы, які супадае з гарызонтам сярэднетэрміновага бізнес-планавання. За гэты час можна мабілізаваць рэсурсы для аздараўлення, дысцыплінаваць усіх удзельнікаў санацыі, пазбавіцца ад "прывычкі" не плаціць па даўгах, - расказаў міністр. - Аднак некаторыя прадпрыемствы па аб'ектыўных прычынах не змогуць у названы тэрмін вярнуцца ў звычайныя рыначныя ўмовы гаспадарання. Для іх удасканальваецца працэдура міравога пагаднення з крэдыторамі аб адтэрміноўцы плацяжоў пасля санацыі, напрыклад, на тэрмін ад 3 да 10 гадоў, у якасці другога этапу аздараўлення".

Акрамя таго, праект забяспечвае баланс інтарэсаў праблемнага прадпрыемства і яго крэдытораў. "Не чакаючы надыходу крызісу, дырэктар, калі не можа паўгода разлічыцца з даўгамі, мае права першым ініцыяваць санацыю. А крэдытор - пасля заканчэння такога ж тэрміну прымусовага выканання падаць заяву ў суд", - паведаміў кіраўнік ведамства.

Замацоўваецца чарговасць размеркавання выручкі ад закладу. "У першую чаргу - зарплата і пенсійныя ўзносы. Затым - патрабаванні крэдытора, банка за вылікам 20 працэнтаў на карысць бюджэту і на судовыя расходы", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Акрамя таго, ліквідацыя даўжнікоў без маёмасці, так званага кінутага бізнесу, будзе фінансавацца ініцыятарам банкруцтва. Пры гэтым знізіцца нагрузка на бюджэт, з якога цяпер аплачваюцца такія раходы.

Ад імя дзяржавы будзе выступаць адзіны крэдытор - падатковы орган, які акумулюе ўсе бюджэтныя патрабаванні.

Нарэшце, суд забяспечыць толькі адкрыццё і завяршэнне справы. "Астатнія рашэнні, звязаныя з суправаджэннем санацыі або ліквідацыі, будуць прымацца дзяржорганам і сходам крэдытораў", - адзначыў міністр.

Як падкрэсліў кіраўнік ведамства, асноўная задача заканадаўства аб урэгуляванні неплацежаздольнасці - захаванне бізнесу, яго аздараўленне, павышэнне эфектыўнасці. І толькі ў выключных выпадках, дзе немэтазгодна прадаўжаць дзейнасць з-за эканамічных прычын, - яго ліквідацыя, але з абавязковым кіруемым вызваленнем і прадастаўленнем рабочых месцаў.

"Сістэма заканадаўства будзе забяспечваць своечасовы зварот за санацыяй, адсякаючы спробы выкарыстоўваць працэдуры неплацежаздольнасці для перадзелу ўласнасці. Але асобныя прадпрыемствы, якія не маюць перспектыў аздараўлення і затраты на рэанімацыю якіх перавышаюць аддачу, будуць ліквідавацца без стварэння негатыўных сацыяльных наступстваў, як правіла, шляхам продажу інвестару маёмаснага комплексу. У эканамічным сэнсе гэта азначае ліквідацыю неэфектыўнасці з захаваннем вытворчасці і бізнесу", - рэзюмаваў Аляксандр Чарвякоў.

Па выніках разгляду праект закона "Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці" прыняты дэпутатамі ў першым чытанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі