ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 16 мая 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 красавіка 2021, 15:43

Чарвякоў: увядзенне абмежаванняў супраць беларускіх прадпрыемстваў - адзін з інструментаў выцяснення канкурэнтаў з рынку

Фота з архіва
Фота з архіва

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне абмежаванняў супраць беларускіх прадпрыемстваў - гэта адзін з інструментаў выцяснення канкурэнтаў з рынку. Аб гэтым заявіў карэспандэнту БЕЛТА міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў.

Паводле яго слоў, неканкурэнтныя метады барацьбы за пакупніка насцярожваюць.

"Увядзенне абмежаванняў - гэта адзін з інструментаў, каб выцесніць беларускіх вытворцаў з сусветных рынкаў. Там, дзе беларуская прадукцыя зарэкамендавала сябе менавіта якасцю. Паводле ацэнак, у першым квартале ў нас знешнегандлёвае сальда складзе плюс $1 млрд. Наша прадукцыя знойдзе свайго пакупніка калі не ў ЕС, то ў ЕАЭС і Кітаі адназначна", - падкрэсліў Аляксандр Чарвякоў.

"У перыяд пандэміі нельга ствараць дзяржавам перашкод для сумленнай і канкурэнтнай работы арганізацый. Супрацоўніцтва нашых прадпрыемстваў з замежнымі (амерыканскія гэта або еўрапейскія) заўсёды выбудоўваецца на ўзаемавыгаднай аснове", - сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Ён адзначыў, што партнёры, якія знаходзяцца за мяжой, выбудоўвалі свае бізнес-працэсы, планавалі даходы, інвестыцыі з улікам работы з беларускімі кампаніямі. "У выніку абмежаванняў нашым кампаньёнам давядзецца мяняць сваю стратэгію, у тым ліку з магчымай аптымізацыяй супрацоўнікаў. А цяпер ва ўмовах пандэміі для эканомік многіх дзяржаў гэта дадатковы негатыўны фактар. У гэтых краінах і так беспрацоўе істотна вышэйшае за дакавідны ўзровень. Як вынік - з'явіцца сацыяльная напружанасць. Акрамя таго, недаатрыманыя ў мясцовыя бюджэты долары або еўра - гэта адсутнасць магчымасці набыць такую неабходную вакцыну або лякарства для лячэння COVID-19. А за гэтым стаіць не адно жыццё простых людзей", - растлумачыў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі