Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 лютага 2023, 17:57

Чарвякоў: трэба вызначыць прыярытэтныя напрамкі інвестсупрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэба вызначыць прыярытэтныя напрамкі інвестыцыйнага супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў у ходзе пасяджэння рабочай групы па інвестыцыйным супрацоўніцтве паміж Міністэрствам эканомікі Беларусі і Дзяржаўным камітэтам па інвестыцыях і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю Таджыкістана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

У пасяджэнні рабочай групы таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, пасольстваў, канцэрнаў, гандлёва-прамысловых палат абедзвюх краін.

Аляксандр Чарвякоў адзначыў, што восенню мінулага года стан і перспектывы ўзаемадзеяння дзвюх краін абмяркоўваліся ў час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Таджыкістан. Кіраўнікамі дзяржаў была падкрэслена неабходнасць больш эфектыўнага і паслядоўнага развіцця эканамічнага складніка.

"Прыярытэтнымі напрамкамі былі абазначаны аграрны сектар, прамысловая кааперацыя і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва. Агульнымі намаганнямі мы перайшлі ад экспартна-імпартных аперацый да сур'ёзных праектаў. Добры прыклад - зборачная вытворчасць беларускай сельгастэхнікі "Агратэхсэрвіс". Сумесна з прадпрыемствам "Віцебскія дываны" ў Таджыкістане з мінулага года вырабляюцца дывановыя пакрыцці. На базе таджыкскага прадпрыемства наладжана вытворчасць ліфтаў ААТ "Магілёўліфтмаш". Усё гэта пацвярджае пазітыўны і дынамічны характар нашага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Але ў нас ёсць значны нерэалізаваны патэнцыял. Наступны крок - развіццё беларуска-таджыкскага інвестыцыйнага партнёрства. Перакананы, што неабходныя рэсурсы для гэтага ёсць. Надаць імпульс інвестыцыйнаму ўзаемадзеянню, вызначыць агульныя інтарэсы аж да пераліку канкрэтных праектаў для прыцягнення бізнесу - вось ключавая мэта нашай рабочай групы", - падкрэсліў ён.

У рамках першага, установачнага пасяджэння бакамі падпісана палажэнне аб рабочай групе, прадстаўлены прэзентацыі аб інвестыцыйных магчымасцях абедзвюх краін.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі найбольш перспектыўныя напрамкі інвестыцыйнага ўзаемадзеяння: гэта горназдабыўная прамысловасць, машынабудаванне, IT-сфера, сельская гаспадарка, фармацэўтыка і турызм.

Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць па вызначэнні прыярытэтных напрамкаў інвестыцыйнага супрацоўніцтва і фарміраванні пераліку інвестпраектаў, у тым ліку імпартазамяшчальных, а таксама аб прапрацоўцы пытання аб магчымасці стварэння беларуска-таджыкскага інвестыцыйнага фонду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі